Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-барсук-і-сарока

Віктар Гардзей — Барсук і сарока

Прыйшла вясна, снягі расталі,
і птушкі ў пушчы засвісталі.
Барсук зірнуў з нары глыбокай.
– Праспаў зіму! – крычыць сарока.

– Скажы, аднак, – барсук пытае, –
калі ж яна зноў завітае?
– Як толькі нагуляеш тлушчу,
тады і снег засыпле пушчу.

Барсук да ежы так ахвочы:
палюе нават сярод ночы.
Яшчэ не выпадзе снег белы –
ён ляжа ў спячку, растаўсцелы.

Сарока ж не дае праходу:
– Барсук зімы не бачыў зроду!

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-барсук-і-сарока.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki