творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-апалон
Гэта старая версія дакумента!
Віктар Гардзей — Апалон
Матылёк, названы апалонам,
Тут, на Беларусі, рэдкі госць.
Вось чаму ахоўваюць законам
Дзіўную такую прыгажосць.
Ён жыве наогул там, дзе сопкі,
Дзе з гарамі зліўся небасхіл.
Буйныя аранжавыя кропкі –
Яркая аздоба снежных крыл.
На палянах у цішы вясковай
Кружыцца між кветак і травы.
Апалона спудзіш выпадкова –
Упадзе на дол як нежывы.
Прыляцеў да нас з лугоў альпійскіх,
Дык сачок, аматар, выкінь вон.
Беларускі, польскі ці латвійскі,
Апалон заўсёды апалон!
Падобныя старонкі
- віктар-гардзей/віктар-гардзей-лясная-трывога
- ці-прыляціць-адмірал
- захапленне-прыгажосцю
- матылёк
- матылёк-паводле-у-аляхновіча
творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-апалон.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1