Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:віктар-гардзей:віктар-гардзей-апалон

Віктар Гардзей — Апалон

Матылёк, названы апалонам,
Тут, на Беларусі, рэдкі госць.
Вось чаму ахоўваюць законам
Дзіўную такую прыгажосць.

Ён жыве наогул там, дзе сопкі,
Дзе з гарамі зліўся небасхіл.
Буйныя аранжавыя кропкі –
Яркая аздоба снежных крыл.

На палянах у цішы вясковай
Кружыцца між кветак і травы.
Апалона спудзіш выпадкова –
Упадзе на дол як нежывы.

Прыляцеў да нас з лугоў альпійскіх,
Дык сачок, аматар, выкінь вон.
Беларускі, польскі ці латвійскі,
Апалон заўсёды апалон!

Падобныя старонкі

творы/віктар-гардзей/віктар-гардзей-апалон.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki