творы:вера-вярба:вера-вярба-схіляецца-ніва-да-самай-зямлі
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Схіляецца ніва да самай зямлі...
Схіляецца ніва да самай зямлі,
У кветках паснулі ад спёкі чмялі,
На лапах замшэлых калышацца бор,
І пахам дурманіць духмяны чабор.
Як добра стаміцца ад цяжкіх дарог,
Схіліцца ў знямозе пад елку на мох
І слухаць так прагна, і соладка сніць,
Як срэбны жаўрук над палямі звініць.
Хвалюецца жыта у спелай красе,
Чмель з вусаў пылок асцярожна трасе…
Зямля залатая з цяжарам палёў
І з пошумам рэчак і цёмных бароў,
Паслухай маленькага сэрца любоў!
Падобныя старонкі
- беражыце-прыроду
- зімовы-начлег
- чалавек-і-прырода
- крыштальны-звон-бяроз
творы/вера-вярба/вера-вярба-схіляецца-ніва-да-самай-зямлі.1755963722.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin