Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-схіляецца-ніва-да-самай-зямлі

Вера Вярба — Схіляецца ніва да самай зямлі...

Схіляецца ніва да самай зямлі,
У кветках паснулі ад спёкі чмялі,

На лапах замшэлых калышацца бор,
І пахам дурманіць духмяны чабор.

Як добра стаміцца ад цяжкіх дарог,
Схіліцца ў знямозе пад елку на мох

І слухаць так прагна, і соладка сніць,
Як срэбны жаўрук над палямі звініць.

Хвалюецца жыта у спелай красе,
Чмель з вусаў пылок асцярожна трасе…

Зямля залатая з цяжарам палёў
І з пошумам рэчак і цёмных бароў,
Паслухай маленькага сэрца любоў!

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-схіляецца-ніва-да-самай-зямлі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki