Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-схіляецца-ніва-да-самай-зямлі

Гэта старая версія дакумента!


Вера Вярба — Схіляецца ніва да самай зямлі...

Схіляецца ніва да самай зямлі,
У кветках паснулі ад спёкі чмялі,

На лапах замшэлых калышацца бор,
І пахам дурманіць духмяны чабор.

Як добра стаміцца ад цяжкіх дарог,
Схіліцца ў знямозе пад елку на мох

І слухаць так прагна, і соладка сніць,
Як срэбны жаўрук над палямі звініць.

Хвалюецца жыта у спелай красе,
Чмель з вусаў пылок асцярожна трасе…

Зямля залатая з цяжарам палёў
І з пошумам рэчак і цёмных бароў,
Паслухай маленькага сэрца любоў!

Падобныя старонкі

  • беражыце-прыроду
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • зімовы-начлег
  • чалавек-і-прырода
  • крыштальны-звон-бяроз
творы/вера-вярба/вера-вярба-схіляецца-ніва-да-самай-зямлі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki