творы:вера-вярба:вера-вярба-ручай-і-ялінка
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Ручай і ялінка
– Ялінка-ялінка,
пра што ты шапочаш?
Аб чым ты сумуеш,
сказаць нешта хочаш?
Дзень сёння пагожы,
снег выпаў так рана,
стаіш ты прыгожа
і светла прыбрана.
– Я ўспомніла лета:
пад хвояй імглістай
на сонцы іскрыўся
ручай серабрысты.
Ён быў, як званочак,
адзіны ў лесе,
і днём і ўночы
спяваў сваю песню.
Ды песня замоўкла,
як сцюжа настала,
і ў лесе самотна
і холадна стала.
Падобныя старонкі
- па-дарозе-са-школы
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-ручай-і-возера
- вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай
- вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі
- вера-вярба/вера-вярба-пралеска
творы/вера-вярба/вера-вярба-ручай-і-ялінка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1