Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-роднае-слова

Гэта старая версія дакумента!


Вера Вярба — Роднае слова

Да позняга вечара
Кнігу вучу,
За новай чытанкаю
Спаць не хачу.

Мне бацька гаворыць:
– Ты з кнігай дружы,
Ты роднае слова,
Сынок, беражы.

І слова, і песню,
Што ў полі пяюць,
Шануй, як Радзіму,
Як маці сваю.

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-роднае-слова.1755963721.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki