творы:вера-вярба:вера-вярба-роднае-слова
Вера Вярба — Роднае слова
Да позняга вечара
Кнігу вучу,
За новай чытанкаю
Спаць не хачу.
Мне бацька гаворыць:
– Ты з кнігай дружы,
Ты роднае слова,
Сынок, беражы.
І слова, і песню,
Што ў полі пяюць,
Шануй, як Радзіму,
Як маці сваю.
Падобныя старонкі
творы/вера-вярба/вера-вярба-роднае-слова.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin