Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-роднае-слова

Гэта старая версія дакумента!


Вера Вярба — Роднае слова

Да позняга вечара
Кнігу вучу,
За новай чытанкаю
Спаць не хачу.

Мне бацька гаворыць:
– Ты з кнігай дружы,
Ты роднае слова,
Сынок, беражы.

І слова, і песню,
Што ў полі пяюць,
Шануй, як Радзіму,
Як маці сваю.

Падобныя старонкі

  • хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
  • слова
  • іншае/слова-пра-паход-ігаравы
  • роднае-слова
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова
творы/вера-вярба/вера-вярба-роднае-слова.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki