творы:вера-вярба:вера-вярба-мой-край
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Мой край
Ад ветру гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край – бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Мой край – лугі і пералескі,
Крыніцы звон і шум лясны,
Мой край – блакітныя пралескі
На сцежках ранняе вясны.
Высока ў небе вырай кружыць,
Ляціць за сіні небакрай.
Не забывай ніколі, дружа,
Сваю зямлю, свой родны край.
Падобныя старонкі
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- скарбы-нашай-радзімы
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
- ганарымся-бацькаўшчынай
творы/вера-вярба/вера-вярба-мой-край.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1