творы:вера-вярба:вера-вярба-мой-край
Вера Вярба — Мой край
Ад ветру гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край – бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Мой край – лугі і пералескі,
Крыніцы звон і шум лясны,
Мой край – блакітныя пралескі
На сцежках ранняе вясны.
Высока ў небе вырай кружыць,
Ляціць за сіні небакрай.
Не забывай ніколі, дружа,
Сваю зямлю, свой родны край.
Падобныя старонкі
творы/вера-вярба/вера-вярба-мой-край.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin