творы:вера-вярба:вера-вярба-матуліны-рукі
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Матуліны рукі
З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка –
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
I сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі –
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх, дзеці.
Падобныя старонкі
- янка-золак/янка-золак-ода-маці
- i-надыходзіць-дзень
- да-маці
- на-скрыжаванні
- сустрэча-з-маці
творы/вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1