творы:вера-вярба:вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Дарагія бясконца мясціны...
Дарагія бясконца мясціны,
Ваш убор быў заўсёды такі:
Чырванеюць маністы рабіны,
Белы статак бяроз ля ракі.
Ўсё гаворыць тут роднаю мовай:
Ад вясенніх грымот да бароў,
Ад азёр і шумлівай дубровы
Да асенняй журбы журавоў.
Да якое ж крыніцы прыпасці?
У якія азёры глядзець?
Мне пра вашае добрае шчасце
Свае шчырыя песні прапець!
Падобныя старонкі
- скарбы-нашай-радзімы
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
- ганарымся-бацькаўшчынай
творы/вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1