Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-восень

Гэта старая версія дакумента!


Вера Вярба — Восень

Восень, мая чарадзейка,
Ходзіць па лесе, пяе,
I залатая жалейка
Песні разносіць яе.

Восень, прыйдзі ты ў школу,
У светлы адчынены клас.
Песням і гульням вясёлым
Ты навучыся ў нас.

Выйдзем на вуліцы ў свята –
Колькі смяшлівых вачэй,
Радасць такая ў рабятаў –
Сонца яна гарачэй.

Падобныя старонкі

  • вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі
  • вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны
  • вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі
  • вера-вярба/вера-вярба-пралеска
  • вера-вярба/вера-вярба-гусі-клічуць-у-вырай
творы/вера-вярба/вера-вярба-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki