творы:вера-вярба:вера-вярба-бабуліны-казкі
Гэта старая версія дакумента!
Вера Вярба — Бабуліны казкі
У бабулі маёй
Рукі лоўкія,
У бабулі маёй
Песні доўгія.
Разматае клубок
З новай казкаю,
Прыйдзе хітры каток,
Трэцца з ласкаю.
Хоча лапкі пагрэць,
Завуркоча ён,
Ні гуляць, ні дурэць
Нам не хочацца.
Вось і дзень праляцеў,
I не спіцца нам.
Бабка казкі пляце
Чараўніцаю.
1966 г.
Падобныя старонкі
- васіль-вітка/васіль-вітка-казкі-і-краскі
- максім-танк/максім-танк-казка-пра-музыку
- васіль-вітка/васіль-вітка-вавёрчына-гора
- казка
- васіль-вітка/васіль-вітка-ппш
творы/вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1