творы:вацлаў-ластоўскі:вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак
Гэта старая версія дакумента!
Вацлаў Ластоўскі — Варона і рак
Ляціць варона па-над ракой і каркае, ды так каркае, што не ўцярпеў рак сядзець у сваёй норцы і вылез паўзірацца, чаго яна галосіць. Вылез рак і пытае ў вароны:
– Чаго ты гэткі гвалт падняла?
– Чаго я гвалт падняла? Кожны будзе крычаць на маім месцы: гняздо, у якім я вясну веснавала і лета летавала, цяпер цалкам усё засмечана.
– А куды ж ты цяпер ляціш? – пытае рак.
– Новае гняздо шукаць!
Падумаў-падумаў рак дый кажа:
– Э, кумка, дарэмная твая турбота, бо ты ж і новае гняздо засмеціш…
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ці-рака-ці-ра-ка
- уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-рак
- якуб-колас/якуб-колас-рак-вусач
- вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-лабірынты
- вацлаў-ластоўскі
творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1