творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-фарбы-возера
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Хомчанка — Фарбы возера
(з апавядання «Сцёпка»)
Я і Сцёпка ідзём па лясной дарозе. Мы спяшаемся на Сітняговае возера. Вельмі рана. Хутка ўзыдзе сонца.
Падыходзім да возера.
Сцюдзёнае і ружовае, спакойна стыне яно пад ранішнім, такім жа ружовым небам. Пасохлае трысцё на ўзбярэжжы пасерабрыў іней.
Узыходзіць сонца. Быццам залатым дажджом сыпанула па зямлі. Усё адразу ажывае, зіхаціць і прыходзіць у рух. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой.
Сцёпка сцішаны і ўсхваляваны. Мабыць, упершыню ў жыцці ён бачыць такую раніцу.
Падобныя старонкі
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-фарбы-возера.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1