творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-снег
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Хомчанка — Снег
Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.
Ромка дастаў з гарышча лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!
Ромкаў бацька таксама радуецца. Маладыя яблынькі ў садзе цяпер не замерзнуць. Карані іх добра ўкрыты снегам.
I мядзведзю ў бярлозе цяплей стала. Вожыку – у кучы лісця, мышцы – у нары.
Усім цёпла, усе радуюцца.
Толькі беднаму зайку слёзы. Да зімы не паспеў шэрую поўсць змяніць на белую.
Падобныя старонкі
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
- васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-снег.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1