Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-снег

Васіль Хомчанка — Снег

Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.
Ромка дастаў з гарышча лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!
Ромкаў бацька таксама радуецца. Маладыя яблынькі ў садзе цяпер не замерзнуць. Карані іх добра ўкрыты снегам.
I мядзведзю ў бярлозе цяплей стала. Вожыку – у кучы лісця, мышцы – у нары.
Усім цёпла, усе радуюцца.
Толькі беднаму зайку слёзы. Да зімы не паспеў шэрую поўсць змяніць на белую.

Падобныя старонкі

творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-снег.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki