Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-самы-лепшы-малюнак

Васіль Хомчанка — Самы лепшы малюнак

Маці падмятала падлогу, а Пеця сядзеў за сталом і маляваў.
– Мама, я цябе намалюю, – сказаў ён.
– Намалюй.
I Пеця намаляваў маці з венікам у руках.
Потым маці чысціла пыласосам дываны.
А Пеця таксама яе намаляваў.
Прыбраўшы ў кватэры, маці памыла на кухні посуд, наскрэбла бульбы. Пеця намаляваў яе і за гэтай працай.
Усе малюнкі расфарбаваў каляровымі алоўкамі. Прыгожая атрымалася маці.
Прыйшоў бацька з работы. Пеця адразу ж да яго, пахваліўся:
– Тата, зірні, якую я маму намаляваў.
Вось яна падлогу падмятае, а вось – з пыласосам. А тут толькі талеркі мые. Праўда, я добра намаляваў?
– Добра.
– А які самы лепшы малюнак?
– Той, які ты не намаляваў, – адказаў бацька.
– Які ж гэта?
– Дзе і ты памагаеш маме прыбіраць кватэру, мыць посуд, бульбу скрэбці. А не толькі малюеш.

Падобныя старонкі

творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-самы-лепшы-малюнак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki