Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-апельсін

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Хомчанка — Апельсін

Бабуля дастала з сумкі вялікі аранжавы апельсін.
– Вось, вазьмі.
Пеця ўзяў і хацеў аддаць бабулі, каб яна падзяліла. А бабуля сказала:
– Апельсін твой, вось ты і дзялі.
Пеця і падзяліў на дзве няроўныя часткі. Бабуля – вялікая, ёй большую частку, Пеця – малы, яму меншую.
Елі апельсін і хвалілі. Пеця хутчэй з'еў. А бабуля ела няспешна і з'ела толькі дзве долькі.
– Я наелася ўжо, – сказала яна. – Можа, ты мне паможаш?
– Памагу, – з ахвотаю згадзіўся Пеця. – Давай! Я ж табе заўсёды дапамагаю.

Падобныя старонкі

  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-дзве-дашы
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-янкава-рукавічка
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-звон-пад-зямлёй
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-білеты-у-цырк
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-яблык
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-апельсін.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki