творы:васіль-хомчанка:васіль-хомчанка-апельсін
Васіль Хомчанка — Апельсін
Бабуля дастала з сумкі вялікі аранжавы апельсін.
– Вось, вазьмі.
Пеця ўзяў і хацеў аддаць бабулі, каб яна падзяліла. А бабуля сказала:
– Апельсін твой, вось ты і дзялі.
Пеця і падзяліў на дзве няроўныя часткі. Бабуля – вялікая, ёй большую частку, Пеця – малы, яму меншую.
Елі апельсін і хвалілі. Пеця хутчэй з'еў. А бабуля ела няспешна і з'ела толькі дзве долькі.
– Я наелася ўжо, – сказала яна. – Можа, ты мне паможаш?
– Памагу, – з ахвотаю згадзіўся Пеця. – Давай! Я ж табе заўсёды дапамагаю.
Падобныя старонкі
творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-апельсін.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin