Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:зуёнак

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Бадзірог

Бадзірог,
Бадзірог –
Не пускае за парог:
Дзеці ў хаце туляцца,
А ён –
Ідзе па вуліцы,
Бэкае і мэкае,
Ледзь не кукарэкае, –
Уцякайце – хто куды
Ад рагатае бяды!..

Раптам бачыць Бадзірог
Новыя вароты –
І з усіх чатырох,
І з усёй ахвотай:
«Што –
Хіба я не баран?!» –
Паімчаўся на таран!

Ну а потым –
Што было там? –
Зараз вам усё скажу:
Дзве прабоіны ў варотах
І аўчынка на кажух.

Падобныя старонкі

  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-сон
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-грымотах-ашалелых-веку
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
  • васіль-зуёнак
творы/васіль-зуёнак/зуёнак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki