творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — У люстэрку Свіцязі
Дубоў града і ў градабой і ў замець
Харугвы непакорныя калыша.
Замкі вякоў на замкавым узвышшы
Вартуюць ад няверцаў нашу памяць.
Нішто блакіт высокі не запляміць –
У згодзе ён са свіцязянскай цішай,
І зорныя санеты неба піша
Рукой Міцкевіча, каб дух ліцвінскі ўславіць.
Сівыя курганы паданні сняць:
Каб сцвердзіць край, Міндоўг шыхтуе раць
І стольны горад праз вякі бароніць…
Навагрудак… Званы зямлі звіняць
І сэрца акрыляюць нашы сёння,
Як рэха несмяротнае Пагоні…
Падобныя старонкі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- вянок-санетаў
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- санет
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1