Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-помнік

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Помнік

– Што ж ты, бярэзінка,

сокам гаючым

Но акрапіла іх раны?..

– Позна я,

позна ўзрасла па-над кручай:

Хлопцы

даўно пахаваны…

– Што ж ты, матуля,

слязьмі не размыла

Жвір гэты,

смутак чорны?..

– Доўга я,

доўга ішла да магілы –

Слёз не данесла,
Слёз не хапіла,
Слёзы ссушыла мне гора…
– Што ж ты, матуля,

гневам пякельным

Жвір тады не спапяліла?..

– Гнеў скамяніўся мой…

З гневам каменным

Так і стаю над магілай…

Падобныя старонкі

  • помнік-3520
  • помнікі-жывёлам
  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-каля-помніка-партызан
  • помнікі-студэнтам
  • помнік-у-трэптаў-парку
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki