Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-поле

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Поле

Поле – не толькі зямля,
Гэта і неба, і ветрык,
I васілёк, што здаля
Свеціць душою прыветнай.

Гэта і жаўранка спеў –
Першынца хмаркі вясёлай,
Гэта надзеі пасеў,
Мудрасці жніўная школа.

Гэта і дождж, што ідзе,
Каб з ярыной паяднацца,
Гэта бяссонне людзей
I хлебадайная праца.

Поле – не поле без нас.
I перапёлкаю ў жыце
Кліча:

– У першы свой клас,

Дзеці, у поле бяжыце!

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-поле.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki