Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Пачакай, дзядуля Марс

Нас пяцёра ў нашым доме –
Дружбакоў усім вядомых.

Толькі дом не знае наш;
Мы - касмічны экіпаж!

Компас ёсць. I ёсць ракета
Змайстравалі пад сакрэтам.

I цяпер бы самы раз
Нам адправіцца на Марс.

Ды шкада, што ён далёка –
Пэўна спознімся на ўрокі.

I, глядзі, яшчэ ў прыдачу
Тройкі ў дзённіках заскачуць…

А таму з прычыны гэтай
Пераносім старт на лета.

Пачакай, дзядуля Марс, –
Дай закончыць першы клас!

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-касманаўты
  • камандзіроўка-на-марс
  • васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
  • яўген-крупенька/яўген-крупенька-мы-касманаўты
  • марс
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki