Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пакуль-у-неба-б-юць-пад-ём

Васіль Зуёнак — Пакуль у неба б’юць пад’ёмы...

Пакуль у неба б’юць пад’ёмы
І час пружыніць павады,
Не ведай радасці і стомы,
У мітульзе не траць гады.
Хай радасць слабага пацешыць,
Піжона стома падсячэ,
А нам не варта носа вешаць:
Усё наперадзе яшчэ!
твары спрадвечны круг мазольны:
Ары і сей, гадуй і жні.
У пустамоўнасці застольнай
Засекі дум не спаражні.
У працы – сэнс, і плён, і праўда,
І запавет, стары, як свет:
Каб ніва ўладжвалася спраўна
І не буяніў пустацвет.
І з іншай радасцю не знацца –
На ўсё жыццё – адзін урок:
Хлеб не расце пад гром авацый.
І ў гэтым – тайна. І зарок.

1975


Крыніца: Зуёнак В. Выбраныя творы. Уклад., камент. аўтара; прадм. Н. Заяц. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 512 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакуль-у-неба-б-юць-пад-ём.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki