творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пакатаўся
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — Пакатаўся...
Бег на рэчку, на каток,
Бег пакоўзацца каток.
А прыбег – і разгубіўся:
Пасярод катка спыніўся:
– Як пачаць? З якой нагі?
Уваччу плывуць кругі:
Едзе левая направа,
Едзе правая налева,
Едзе задняя наперад,
А пярэдняя назад –
Быццам сто ў яго тых ног
І пад кожнай сто дарог!
І з якой пачаць нарэшце,
Сам ніяк не разбярэшся.
Запытацца трэба ў таты –
І пабег каток дахаты…
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пайшоў-коўзацца-каток
- васіль-зуёнак
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-гаварыла-маці
- адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-каток
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-у-люстэрку-свіцязі
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакатаўся.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1