Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-з-кратэраў

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — З кратэраў...

З кратэраў –
Як з картатэк,
Дзе стагоддзі планеты
Зафіксаваны,
Аднойчы выбухне
I наш, дваццаты, век,
Д’яблам
Яшчэ пры жыцці
Кананізаваны.

Калі гэта будзе? –
Праз тысячу год ці мільён –
Не сказаў Настрадамус,
Не вылічыў Глоба…
Адно толькі пэўна:
Між полымя і грымот,
Як праклён,
Прамаўчыць землятрусна Чарнобыль.

Гарбачоўскага кратэра
Мёртвы пагляд
Не раскратае
Д’ябальскіх знакаў сакрэтных, –
Толькі атамны вецер, прасторы і часу распад,
Як было да стварэння свету,
I дзеці –
Заплачуць – з дваццатага веку –
Над Прыпяццю дзеці…

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-з-кратэраў.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki