Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-што-чалавека-лечыць

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Што чалавека лечыць

Не толькі лекі лечаць чалавека –
Яшчэ і добрыя чыесьці рукі,
А ў дапамогу і рукам, і лекам
Слаўцо, што йдзе ад сэрца –
Без прынукі.

А іншы раз ні лекар, ні аптэка
Не могуць памагчы прагнаць хваробу.
Тады ратункам верным чалавеку
Прыходзяць

песня,

цішыня,

прырода.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-што-чалавека-лечыць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki