Не толькі лекі лечаць чалавека –
Яшчэ і добрыя чыесьці рукі,
А ў дапамогу і рукам, і лекам
Слаўцо, што йдзе ад сэрца –
Без прынукі.
А іншы раз ні лекар, ні аптэка
Не могуць памагчы прагнаць хваробу.
Тады ратункам верным чалавеку
Прыходзяць
песня,
цішыня,
прырода.