Васіль Жуковіч — Хто хацеў бы пакатацца?

– Хто хацеў бы пакатацца
на магутным на слане?
– Я хацеў бы пакатацца!
– А не страшна?
– Не, не, не!
– Хто хацеў бы пакатацца
на жырафінай спіне?
– Я хацеў бы пакатацца!
Толькі… як залезці мне?

Падобныя старонкі