Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-у-зялёным-лузе

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — У зялёным лузе

У зялёным лузе
красачкі гамоняць:
з чабарком – званочак,
з люцікам – рамонак.

Матылёк над імі
лёгенька крыляе,
быццам прывітанне
кветкам пасылае.

У зялёным лузе
часта я гуляю,
з краскамі усімі
сэрцам размаўляю.

З імі я сябрую,
з матыльком таксама,
а яшчэ з крынічкай
чыстай, светлай самай.

Я сябрую з імі,
дружны я з усімі.
Так заўсёды будзе
у зялёным лузе.

Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Падобныя старонкі

  • колер-кветак
  • дзіўныя-кветкі
  • японская-ружа
  • водар-дзядоўніку
  • васількі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-у-зялёным-лузе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki