творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-у-зялёным-лузе
Васіль Жуковіч — У зялёным лузе
У зялёным лузе
красачкі гамоняць:
з чабарком – званочак,
з люцікам – рамонак.
Матылёк над імі
лёгенька крыляе,
быццам прывітанне
кветкам пасылае.
У зялёным лузе
часта я гуляю,
з краскамі усімі
сэрцам размаўляю.
З імі я сябрую,
з матыльком таксама,
а яшчэ з крынічкай
чыстай, светлай самай.
Я сябрую з імі,
дружны я з усімі.
Так заўсёды будзе
у зялёным лузе.
Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-у-зялёным-лузе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin