творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-трэба-маму-шанаваць
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Трэба маму шанаваць
Дапаможам нашай маме:
паліем вазоны самі.
Мы пасуду будзем мыць
і ката свайго карміць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.
Прыбярэм у доме самі,
хай прыемна будзе маме.
Трэба маму шанаваць,
трэба ёй дапамагаць.
Нам гуляць яшчэ не час,
пачакайце, гульні, нас.
Так з сястрою мы рашылі.
Вось пасуду і памылі,
мы вазоны палілі,
малачка кату далі.
Пачакалі гульні нас –
надышоў гуляць нам час.
Падобныя старонкі
- спасцігаю-мудрасць-маміных-урокаў
- алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама
- урокі-жыцця-4066
- мама
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-трэба-маму-шанаваць.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1