Звязвае з сястрою
пачуццё святое
дружбы і любові на зямлі,
добрыя учынкі
і ўспамін пра тое,
як мы з ёй маленькія былі.
Ганаруся ёю,
роднаю сястрою,
радуюся, што на свеце ёсць,
бо сястрыца – казка,
песня, ўсмешка, ласка,
бо сястрычка – гэта прыгажосць.