творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-сямейны-аркестрык
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Сямейны аркестрык
Наш аркестрык сямейны
ён крыху малаваты,
ды заўсёды надзейны:
мы усе з адной хаты.
Грае маміна скрыпка,
грае татаў баян.
І, вядома, не дрэмле
побач мой барабан.
Наш вясёлы аркестрык
дружны, хоць малаваты,
дырыжора-маэстра
не чакаем на святы.
Грае маміна скрыпка,
грае татаў баян.
Хто галоўны ў аркестры?
Можа, мой барабан?
Мы суседзям ігралі,
і суседзі сказалі,
што нам час падавацца
ды на сцэну палаца!
Грае маміна скрыпка,
грае татаў баян.
Хто галоўны ў аркестры?
Змоўкні ты, барабан!
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сямейны-аркестрык.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1