творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-сталіца-наша-родная
Васіль Жуковіч — Сталіца наша родная
Беларуская сталіца,
дорыш добры мне настрой:
сэрцу лёгка акрыліцца
светлай весняю парой.
Развеюцца воблакі, хмаркі
над Свіслаччу, ціхай ракой.
Прасторныя скверы і паркі
пяшчотнаю ззяюць ліствой.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сталіца-наша-родная.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin