Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-слова-і-справа

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Слова і справа

Ёсць такое слова: «Трэба!»
Людзі з ім раслі заўжды.
Без яго – ну як без хлеба,
без паветра, без вады.

Трэба сеяць і ахоўваць,
здабываць і будаваць,
шанаваць, расціць, выхоўваць,
пра сваю краіну дбаць.

Ты расцеш. А час імчыцца.
Ад яго не адставай:
змалку ты любі вучыцца,
змалку веды здабывай!

Кім захочаш быць – тым будзеш,
і, не знаючы тугі,
будзеш ты карысны людзям
і Радзіме дарагі.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слова-і-справа.1755963702.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki