творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-скалечаны-голуб
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Скалечаны голуб
Галубочак аднаногі,
дзень галодны твой згарае.
Пачакай жа, я з дарогі
прыбярог табе акраец.
Ну, хутчэй збірай жа крошкі:
верабейкі сталі хапаць…
Падляці бліжэй хоць трошкі!
Ты баішся ў рукі трапіць?
Асцярожны стаў ад гора,
гэта гора, як забудзеш!
Ад паўстанку блізка горад –
вельмі розныя там людзі…
Пэўна, там згубіў ты ножку;
паплаціўся за што ёю?
Пэўна, быў пасыпаў крошкі
хтосьці жорсткаю рукою.
Як цяпер ты?.. Дзе начуеш?
Дзе сяброўка, галубочак?
Вось і поезд мой, ці чуеш,
як ён свішча, як грукоча?
Ну, паехалі са мною!
Рады волі ты галоднай!..
Як жа выжывеш зімою
на зямлі пустой, халоднай?
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-скалечаны-голуб.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1