творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-свята-ў-будзень
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Свята ў будзень
Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.
Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Ніколі, шчасце, не канчайся,
Вучыцца – шчасце і вучыць!
Падобныя старонкі
- вясковы-асветнік
- дарога-ў-школу
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
- кастусь-жук/кастусь-жук-урок
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-свята-ў-будзень.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1