творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-свята-ў-будзень
Васіль Жуковіч — Свята ў будзень
Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.
Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Ніколі, шчасце, не канчайся,
Вучыцца – шчасце і вучыць!
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-свята-ў-будзень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin