Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-птушыная-мова

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Птушыная мова

Галубок буркуе,
зязюля кукуе,
сарока стракоча,
а бацян клякоча.

Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.

Ценькае сінічка:
«Дзе мая сястрычка?»
Цёхкае салоўка:
«Дзе мая сяброўка?»

Ластаўка шчабеча:
«Дзе мая малеча?»
Кукуе зязюлька:
«Дзе мая матулька?»

Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сінічкі
  • уладар-начной-пушчы
  • у-вясеннім-небе
  • песня-птушкі
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki