Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-пасля-канікулаў

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Пасля канікулаў

О, час канікулаў вясёлых,
о, хуткаплынны лета час,
бывай, бывай!
Дабрыдзень, школа!
Ці ты пазнала сёння нас?

Мы ўсе за лета загарэлі
і трошкі нават падраслі,
штодня марожанае елі,
і дзе мы толькі не былі!
І забаўлялі нас арэлі,
і выпрабоўвалі палі.

Нас сонца раненька будзіла,
з сабою дзень працоўны браў,
нам у сваёй старонцы мілай
хапала ўсім цікавых спраў.

Пара канікулаў вясёлых
прайшла імкліва,
і цяпер
сябры сышліся.
Зноўку, школа,
вітаем радасна цябе.

Падобныя старонкі

  • вясковы-асветнік
  • кастусь-жук/кастусь-жук-урок
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
  • дарога-ў-школу
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-пасля-канікулаў.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki