творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-пасля-канікулаў
Васіль Жуковіч — Пасля канікулаў
О, час канікулаў вясёлых,
о, хуткаплынны лета час,
бывай, бывай!
Дабрыдзень, школа!
Ці ты пазнала сёння нас?
Мы ўсе за лета загарэлі
і трошкі нават падраслі,
штодня марожанае елі,
і дзе мы толькі не былі!
І забаўлялі нас арэлі,
і выпрабоўвалі палі.
Нас сонца раненька будзіла,
з сабою дзень працоўны браў,
нам у сваёй старонцы мілай
хапала ўсім цікавых спраў.
Пара канікулаў вясёлых
прайшла імкліва,
і цяпер
сябры сышліся.
Зноўку, школа,
вітаем радасна цябе.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-пасля-канікулаў.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin