творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-небяспечная-зона
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Небяспечная зона
Асірацелі сцяжынкі, двары,
вокны паслеплі, паглухнулі дзверы.
Дзе вы, палескія гаспадары?
Вунь вас чакаюць антонаўкі, бэры.
Што ім, садам, зелянеюць сады,
як і раней, квітнеюць вазоны…
Людзі не вернуцца болей сюды:
тут – небяспечная зона!
Рэштка жыцця на падворках пустых –
куры галодныя і кураняты,
з ганкаў ніхто не пакліча ўжо іх, –
тут не адчыняцца хаты.
Як і куды, небяспека, ідзеш?
Дзе ты замрэш, за якім кіламетрам?
Што ты з сабой нам сягоння нясеш,
подых паўднёвага цёплага ветру?
Хто гэта мог бы падумаць калі,
што пад ласкавай сінечаю неба
ўзнікнуць на нашай свяшчэннай зямлі
могілкі вернай карміцелькі глебы?!
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
- артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-небяспечная-зона.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1