творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-на-вялікдзень
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — На Вялікдзень
Прыйшлі, з даўніны завіталі
два словы, чысцейшыя ад белых рос,
сугучна, суладна яны загучалі:
«Хрыстос уваскрос!»
Ці чуеш, мая ўкрыжаваная Маці,
з надзеяй кажу я ў такую пару:
уваскрэсні, дай краю свайму акрыяці,
паўстань, Беларусь!
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-на-вялікдзень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1