Прыйшлі, з даўніны завіталі два словы, чысцейшыя ад белых рос, сугучна, суладна яны загучалі: «Хрыстос уваскрос!» Ці чуеш, мая ўкрыжаваная Маці, з надзеяй кажу я ў такую пару: уваскрэсні, дай краю свайму акрыяці, паўстань, Беларусь!